Масенжны дзядок - Страница 3

Прыехаўшы пад палац, зараз убачыў стражу незнаёмую, але яна яго ўсюды прапускала, і кароль дашоў да кралевіча пакою. Як толькі адамкнуў дзверы, кралевіч падбег спатыкаць,24 прывітаўся с каралем і прасіў сядзець. Кароль зараз пазнаў таго, каторы быў тры разы на вайне і ўсе тры разы пабіў непрыяцельскае войска; также пазнаў на кралевіча руцэ сваю хустку і на пальцы пярсцёнак. Круль зачаў абнімаць кралевіча, што яму памог на вайне, і павёў да сваёй дачкі. А кралеўна даўно яго палюбіла, бо быў вельмі харошы, і зараз з нім заручылася.25 На заручынах кралевіч расказаў, як яго выгналі з дому, як масенжны дзядок ім апекаваўся,26 як ён прышоў за моро, як даў яму той дзядок яблыка.

13

Па заручынах у тры нядзелі было вяселле27 вельмі гучное,28 а па вяселлі паехалі да родзіцаў кралевіча. Бацькі29 іх не пазналі, бо мелі свайго сына за прапаўшаго: вельмі былі рады, што сын знашоўся, а асабліва маці, каторая зачала разпытывацца: якім способам ён зайшоў так далёко? Кралевіч зараз аб масенжном дзедку, як ён яго завёў аж за моро, як ён служыў за кухціка, як быў на вайне; разказаў аб яблыках, а после — як адкрыўся крулю і як заручыўся і ажаніўся с кралеўнаю. Жылі яны шчаслівы доўга; а после бацькі кралеўны і кралевіча паўміралі і пазапісывалі сваі кралеўства ім. А масенжны дзядок быў ў іх аж да смерці і многа ім памагаў ў усём, а асабліва ў вайне. Часто яны рабілі балы, на каторых і я быў, мёд-віно піў; па барадзе цякло, а ў роце не было.



Внимание, откроется в новом окне. PDFПечать
Нашли опечатку или несоответствие? Выделите текст, нажмите Shift + Enter и отправьте нам уведомление.