|
Лисичка-сестричка и волк1Была сабе ліска і вельмі галодная. Бяжыць яна дак бяжиць, аж едуць рыбаловы; яна прытаілася, лягла на землю і ляжыць. Тые рыбаловы наглядзелі на ліску, і адзін, каторы ехаў ззаду, узяў тую ліску, дый1 укінуў ў воз. Ліска, седзячі у возе, прагрызла дзіру і, выкідаўшы усю рыбу праз2 тую дзіру, сама выскачыла, пападбірала рыбу, дый есць. Есць яна дак есць, аж прыходзіць воўк. «Што ты, Прыходзяць яны да аднаго возяра5 замёрзлага. Ліска прабіла праломку6 дый каже да воўка: «Усадзі свой хвост ў гэтую праломку, то наберецца многа рыбы». Воўк, паслухаўшы хітрай ліскі, ўсадзіў хвост ў праломку і сядзіць. Лісіца, зрабіўшы тое, што хацела, зачала бегаць па возярі, крычаць: «Мерзні, мерзні, кумаў хвост!» — «Што гаворыш, кумко?» — каже воўк. «Я кажу, каб бралася рыбка маленькая і вялікая». Сядзеў воўк, сядзеў ў праломцы, аж покі не прымёрз хвост. 3Ліска, ўбачыўшы, што кумаў хвост прымёрз, пабегла ў сяло даць знаць, каб воўка ішлі біць. Людзі, пачуўшы,7 што крычаць на воўка, пабеглі зараз з кіямі, з булавамі біць воўка. А кума пабегла ў хату, гдзе мясілі хлеб, укачалася ў ращыну,8 выбегла, села на стог дый сядзіць. А воўк, пачуўшы людзей, як зачаў рвацца, дый адарваў хвост, і сам ледва9 уцёк. Бяжыць ён дак бяжыць, аж бачыць, на стагу сядзіць ліска дый есць. Воук, лізнуўшы, захацеў другі раз дый ізноў зачаў прасіць щэ. «Не дам ужо больше, бо мне баліць, бо я ем сваі мазгі; калі хочеш есці, разганіся галавой ў сасну, разбі галаву дай ясі!» Той воўк ізноў паслухаў хітрай ліскі, пашоў ў лес, дый як разагнаўся аб сасну галавой, дак і забіўся на смерць. Ліска, убачыўшы, што воўк забіўся, пашла, з’ела усе мазгі воўка дай схавалася12 ў нару. Примечание (1с; вып. III, № 3). Записано в Новогрудском районе Гродненской области собирателем белорусского фольклора М. Дмитриевым. Состав: Лиса крадет рыбу (Андр. 1), Волк у проруби (Андр. 2), Лиса вымазала голову сметаной (Андр. 3), Лиса уговаривает животное съесть своя мозги или внутренности (Андр. 21). |
|
Нашли опечатку или несоответствие? Выделите текст, нажмите Shift + Enter и отправьте нам уведомление.
|